У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная Аляксандру Пячэрскаму – арганізатару паўстання ў нацысцкім лагеры Сабібор

11.04.2019

Сёння па рашэнні ААН адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да памятнай даты прымеркавалі адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай Аляксандру Пячэрскаму. Ён у кастрычніку 1943 года ўзначаліў паўстанне ў нацысцкім лагеры Сабібор. Пра героя вайны распавядае старшыня маскоўскага Фонду Аляксандра Пячэрскага Ілья Васільеў.

Экспазіцыя ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – сумесны праект з маскоўскім фондам Аляксандра Пячэрскага. На выставе – карціны беларускіх мастакоў на тэму лагераў, адзенне і прадметы савецкіх ваеннапалоных, а таксама асабістыя рэчы Аляксандра Пячэрскага. Працягвае куратар выставы Наталля Яцкевіч.

Часовая экспазіцыя “Аляксандр Пячэрскі як сімвал супраціўлення фашызму” адкрыта да 13 мая.

Фота: собибор.история.рф