Аперэту Іагана Штраўса “Лятучая мыш” вяртаюць у рэпертуар Вялікага тэатра Беларусі

16.04.2019

Першы паказ – сёння. У Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР “Лятучая мыш” пастаўлена ў 1961 годзе як класічны ўзор танцавальнай аперэты. У рэпертуары спектакль пратрымаўся пяць гадоў. Прайшло паўстагоддзя. Зрабіць новую пастаноўку “Лятучай мышы” запрошаны венгры на чале з рэжысёрам – кіраўніком Будапешцкага тэатра аперэты і мюзікла Міклашам Габарам Керэньі.

Пастаноўшчыкі запэўніваюць, што спектакль захаваў традыцыі першай аперэты 1874 года, таксама ўвабраў найлепшае з таго, што існуе сёння. Для новай пастаноўкі стварылі больш за 200 незвычайных строяў. Мастак па касцюмах Агнеш Дзермаці працавала ў аскароносным фільме Іштвана Саба “Мефістофель”.

Фота: bolshoibelarus.by