Павялічылася колькасць заявак на Нацыянальную літаратурную прэмію

17.04.2019

На конкурс "Нацыянальная літаратурная прэмія" падалі 75 заявак, што значна больш, чым у папярэднія гады: так, у 2017-м іх было 41, у 2018-м – 53. "Сёлета пададзены моцныя творы, журы будзе няпроста вызначыцца з пераможцамі",  адзначыў адзін з членаў журы Іван Саверчанка. Пераможцам уручаць грашовыя ўзнагароды  100 базавых велічынь, у намінацыі "Дэбют" – 50. Працягвае начальнік упраўлення выдавецкай і поліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Паўлава.

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Цяпер яна мае свой сайт litpremia.by, дзе апублікаваны творы, якія прэтэндуюць на перамогу, а таксама звесткі аб папярэдніх конкурсах. Вынікі абвесцяць не пазней за 6 жніўня. Пераможцаў узнагародзяць падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.

Фота: dompressy.by