Фестываль "Горад і кнігі" праходзіць у Мінску

19.04.2019

Фестываль "Горад і кнігі" працягваецца ў Мінску. Падзею ладзяць пяты раз, упершыню на закрытай пляцоўцы Навуковай бібліятэкі БНТУ. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпмісій і айчынныя творцы, яны прачыталі ўрыўкі з вядомых кніг у арыгінале і ў перакладзе на родную мову. Працягвае арганізатар фестывалю Вікторыя Шаўцова.

Праект працягнецца да заўтра. Падрабязная  праграма – на афіцыйным сайце bookfest.by.

Фота: facebook.com