Выставу "Беларусь спартыўная" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

01.05.2019

На выставе рэдкія экспанаты з фондаў розных музеяў, а таксама прыватных калекцый. Распавядае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

Менш за два месяцы засталося да галоўнай спартыўнай падзеі краіны, амаль штодзень прэзентуюць новыя тэматычныя мерапрыемствы і выставы. Чаму важна гаварыць пра спорт праз мастацтва - думкамі падзеліцца дырэктар Фонду “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019" Георгій Катулін.

Акрамя выставы "Беларусь спартыўная", Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала віртуальны праект "II Еўрапейскія гульні: 15 яркіх акцэнтаў", які знаёміць з гісторыяй развіцця сусветнага і айчыннага спорту, вядомымі трэнерамі і спартсменамі.

Фота: nlb.by