Выстава "Рыцарскі раман", прысвечаная Сярэднявеччу, адкрылася ў Мінску

10.05.2019

У Музеі сучаснага мастацтва адкрылася выстава “Рыцарскі раман”. Работы аўтараў розных пакаленняў і ў рознай стылістыцы, але аб’яднаны агульнай тэмай - Сярэднявечча. Творы паказваюць шматлікія аспекты эпохі: ад вядомых гістарычных бітваў да адлюстравання павер’яў і забабонаў. Распавядае куратар Алеся Іназемцава.

Экспазіцыя працуе ў Музеі сучаснага мастацтва да 9 чэрвеня.

Фота: ncsm.by