Выстава "Эмі Уайнхаус: сямейны партрэт" адкрыецца ў Мінску

31.05.2019

Выстава "Эмі Уайнхаус: сямейны партрэт" адкрыецца 15 чэрвеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Мінск – адзіны сталічны горад СНД, дзе прэзентуюць экспазіцыю. Падзея – апошняя магчымасць убачыць унікальныя сямейныя здымкі, гітары артысткі, пласцінкі, статуэткі Грэмі, рукапісны плэй-ліст, складзены творцай у юнацтве. Пасля – рэчы расфарміруюць і вернуць уладальнікам. Працягвае ініцыятар выставы, дырэктар Гётэ-інстытута ў Беларусі Якаб Рачак.

Да ўрачыстага адкрыцця далучацца супрацоўнікі Яўрэйскага музея ў Лондане, таксама брат Эмі Уайнхаус Алекс з жонкай і сынам. "Важна, што замежная дэлегацыя прыедзе не як турысты, а як частка вялікага культурнага працэсу", - падкрэсліла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.

Наведаць выставу можна будзе да канца лета.