Творчы вечар да 75-годдзя Валерыя Анісенкі адбыўся ў Белдзяржфілармоніі

06.06.2019

Валерый Анісенка вядомы не толькі як тэатральны рэжысёр, але і як пастаноўшчык мастацкіх і дакументальных фільмаў. Доўгі час працаваў на Беларускім радыё галоўным рэжысёрам і паставіў каля 100 радыёспектакляў па лепшых творах айчыннай літаратуры. Творца – цудоўны педагог, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На юбілейным вечары адбылася прэзентацыя кнігі “Неўтаймоўны” з біяграфічнай серыі “Асобы”, куды ўвайшлі таксама асабістыя “Дзённікі” Валерыя Анісенкі. Таксама прагучалі вершы, рамансы і фрагмент спектакля-споведзі Леона Агулянскага “Дырыжор” у выкананні юбіляра.

Фота: nlb.by