На Плошчы Якуба Коласа пройдзе шэраг мерапрыемстваў у рамках праекта "Мастак і горад"

18.06.2019

“Мастак і горад” – выставачны праект пад адкрытым небам. Сёлета ён прэзентаваны ў Мінску восьмы раз і прысвечаны дзвюм Зоям: Літвінавай і Луцэвіч.  Выстаўляюцца творцы не разам, а па чарзе. Зараз жыхары і госці сталіцы знаёмяцца з жывапісам Зоі Літвінавай, а таксама наведваюць падзеі дадатковай праграмы. Аб новаўвядзеннях і бліжэйшых мерапрыемствах раскажа дырэктар Мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура Аксана Багданава.

Наведаць галерэю пад адкрытым небам можна да верасня.

Фота: vk.com