Выстава Андрэя Равякова "Файн-арт" адкрылася ў Мінску

19.06.2019

Больш за 20 твораў розных гадоў і жанраў прэзентавалі на персанальнай выставе Андрэя Равякова "Файн-арт" у мастацкай галерэі "Беларт". Экспазіцыя адкрыта ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтва “Арт-Мінск”, уключанага ў культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў. Працягвае мастак Андрэй Равякоў.

"Не ўсё можна растлумачыць розумам" – адзначыў творца. Незвычайныя вобразы і іх спалучэнні прыходзяць майстру ў снах, часта гэта плён фантазіі і натхнення. У майстэрні Андрэя Равякова карціны перавернуты малюнкам да сцяны: творца лічыць, што няма мяжы дасканаласці, таму бачыць работы часта не хоча. На адкрыццё выставы завітаў намеснік старшыні па арганізацыйных і творчых пытаннях Беларускага саюза мастакоў Леанід Хобатаў.

Выстава Андрэя Равякова адкрыта да 4 ліпеня.

Фота: facebook.com