Кніга “Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных” выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”

03.07.2019

Гэта чацвёртае выданне серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці”. У лагеры Шталаг 352 каля вёскі Масюкоўшчына загінула больш за 80 тысяч чалавек. Працягвае рэдактар кнігі Міхаіл Нікіцін.

Аўтар кнігі “Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных” – загадчык аддзела музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Наталля Яцкевіч. Інфармацыя падаецца на беларускай, рускай і англійскай мовах. Выданне змяшчае шмат ілюстрацый. На старонках кнігі – гістарычныя і сучасныя фотаздымкі, копіі архіўных дакументаў. Расказвае дырэктар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Уладзімір Андрыевіч.

Серыю “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці” адзначылі дыпломам на конкурсе дзяржаў-удзельніц СНД “Мастацтва кнігі” сёлета ў Баку. Праца над праектам працягваецца. У выдавецтве плануюць стварыць кнігу пра Азарыцкі лагер смерці.

Фота: bel-en.by