Зорка Таісіі Павалій з'явілася на плошчы лаўрэатаў у дзень адкрыцця "Славянскага базару"

11.07.2019

На “Славянскім базары ў Віцебску” побач з летнім амфітэатрам на Алеі зорак запалілася яшчэ адна – народнай артысткі Украіны Таісіі Павалій. Адметна, што яна ўладальніца першага гран-пры ў гісторыі конкурсу маладых выканаўцаў.

Таісія Павалій сёлета ўладальніца ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення". Вечарам на сцэне Летняга амфітэатра яна атрымала ўзнагароду і прыняла ўдзел у канцэрце адкрыцця форуму. "Каб усё прайшло на самым высокім узроўні, год працаваў аргкамітэт", – адзначыў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

Фота: belta.by