На фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" ‒ Дзень Саюзнай дзяржавы

12.07.2019

Сёння на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ‒ Дзень Саюзнай дзяржавы. Ён традыцыйна праходзіць у рамках фестывалю з 2003 года. У праграме ‒ ускладанне кветак да Вечнага агню, выставы, канцэрты і ўручэнне спецыяльных дыпломаў удзельнікам форуму ад Пастаяннага камітэта саюзнай дзяржавы "За творчае ўвасабленне ідэі дружбы народаў Беларусі і Расіі". А завершыцца дзень сяброўства канцэртам "Саюзная дзяржава запрашае". Сёлета ен прымеркаваны да святкавання 50-годдзя творчай дзейнасці ансамбля "Песняры".

Расказвае начальнік Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Маргарыта Леўчанка.

Фота: belta.by