Музей Максіма Багдановіча рыхтуе фестываль "Ракуцёўскае лета"

26.07.2019

У гэту нядзелю ў літаратурна-мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” зладзяць фестываль “Ракуцёўскае лета”. Упершыню форум правялі ў 1981-м і прымеркавалі да 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Працягвае вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.

Фармат фестывалю – вялікая канцэртная пляцоўка, на якой выступяць паэты і музыканты. Сядзіба Луцкевічаў, дзе размясціўся літаратурна-мемарыяльны музей Максіма Багадановіча, знаходзіцца непадалёк ад Маладзечна. 

Фота: vk.com