У нядзелю пройдзе XVII Берасцейскі канцэрт-баль

27.07.2019

У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы пройдзе канцэрт-баль, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У першым аддзяленні наведвальнікаў чакае канцэрт, у другім – танцы ў суправаджэнні гарадскога духовага аркестра. Арганізатар падзеі, заслужаны дзеяч мастацтваў Лілія Батырава сёлета хацела зладзіць святочнае мерапрыемства ў парку, але па розных прычынах, у тым ліку з-за непрадказальнасці надвор’я, пакуль вырашылі захаваць традыцыю правядзення балю ў тэатры. 

Фота: brestnote.by