Дабрачынны праект “Купалаўскі адкрывае сэрцы” пачаўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы

29.07.2019

На спектаклі запросяць дзяцей, якія не маюць магчымасці набыць квіток. "Тэатральныя вечары далучаць гледачоў да высокай культуры і, магчыма, дапамогуць камусьці адкрыць уласныя таленты", – перакананы генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка.

Дабрачынны праект пачаўся спектаклем “Пінская шляхта”. Беларускую класіку сярод іншых паглядзелі 50 падапечных грамадскай арганізацыі “SOS-Дзіцячыя вёскі”. "Для дзяцей, асабліва старшых школьнікаў, гэта знакавая падзея ў жыцці", – адзначае генеральны дырэктар установы Таццяна Бурава.

Плануецца, што акцыя “Купалаўскі адкрывае сэрцы” стане рэгулярнай.

Фота: kupalauski.by