"Старажытныя грошы Усходу" паказалі ў Нацыянальным гістарычным музеі

05.08.2019

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава “Старажытныя грошы Усходу – срэбра і папера” з фондаў кітайскага Шэньянскага фінансавага музея. Папяровыя грошы ўпершыню з’явіліся менавіта ў Кітаі на мяжы X і XI стагоддзяў.  На выставе ўзоры такіх грошай, а таксама сувенірныя банкноты, медальёны і нават спецыяльныя формы для вырабу сярэбраных зліткаў. Працягвае куратар экспазіцыі Аляксей Лесін.

На многіх сувернірных банкнотах – кітайскія сімвалы пажадання шчасця і дабрабыту, некаторыя падпісаны цэлымі выслоўямі, напрыклад “Усё ідзе добра, калі ў сям’і гармонія”. Пра традыцыю адлюстроўваць на грошах пажаданні распавёў прадстаўнік Шэньянскага фінансавага музея Лу Лэй.

Экспазіцыю дапаўняюць рэпрадукцыі старадаўніх карцін пра жыццё імператарскага двара і шыльды з расповедамі пра з’яўленне і распаўсюджанне грошай ў Старажытным Кітаі. Выстава адкрыта да 18 жніўня.

Фота: facebook.com