Малюнкі археолагаў паказалі ў Нацыянальным гістарычным музеі

13.08.2019

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрыта выстава “Абрысы мінулага: беларускі археалагічны малюнак XX - пачатку XXI стагоддзя”.  У экспазіцыі, прымеркаванай да Дня археолага, – малюнкі з Нацыянальнага архіва Беларусі і прыватных калекцый. Працягвае навуковы супрацоўнік экспазіцыйнага аддзела Дар’я Сцепаненка.

Сваё прафесійнае свята археолагі сустрэнуць у экспедыцыі. Зараз спецыялісты ў Браслаўскім раёне, дзе раскопваюць каталіцкі манастыр XV стагоддзя. Працягвае Дар’я Сцепаненка.

Выстава працягнецца да 29 жніўня. Наведвальнікаў чакае вандроўка па мінулым і знаёмства з таямніцамі прафесіі археолага.

Фота: facebook.com