Саюз пісьменнікаў Беларусі рыхтуе праекты да Дня беларускага пісьменства

20.08.2019

Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Слоніме ў нядзелю, 1 верасня, але ўжо ў суботу прыедуць творцы з розных рэгіёнаў - у тым ліку з Віцебшчыны, Гомельшчыны і Магілёўшчыны - і пачнуць працаваць. 31 жніўня прысвечана прэзентацыям пісьменнікаў з Гродна. Удзел таксама прымуць літаратары з Баранавічаў. Працягвае намеснік старшыні гродзенскага аддзялення саюза пісьменнікаў Дзмітрый Радзівончык.        

31 жніўня таксама пройдзе міжнародны круглы стол, на якім абмяркуюць ролю пісьменніка ў грамадстве. Як адзначыла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, гэта своеасаблівая справаздача для Саюза пісьменнікаў пра тое, што зроблена за год і не толькі. А 1 верасня арганізацыя падрыхтавала святочны канцэрт і прэзентацыю кнігі "Мая Радзіма", якую стварылі спецыяльна да Дня беларускага пісьменства. У ёй сабраны вершы і проза сучасных аўтараў. Працягвае Алена Стэльмах.

У гарадскім парку Слоніма таксама зладзяць дзіцячую літпляцоўку. Пакажа аўтарскія праекты калекцыянер і гісторык Уладзімір Ліхадзедаў. У прыватнасці, на свяце будзе друкаваны двор XVI стагоддзя, дзе адновяць абсталяванне для вытворчасці паперы. Кожны ахвотны вырабіць ліст па старадаўняй тэхналогіі і надрукуе на ім першую старонку Бібліі Францыска Скарыны.

Фота: minsknews.by