"Радыё савецкай эпохі"

  • Главная
  • Фото
  • Аудио
  • Видео
  • Автор

Праект робіць даступным сучаснаму слухачу багаты фондавы пласт літаратурна-драматычнага вяшчання, створанага ў савецкі перыяд у розных рэдакцыях, паміж якімі існаваў абавязковы абмен запісамі. Мастацкі і дакументальна-мастацкі жанр, у якім ствараецца "Радыё савецкай эпохі", падтрымлівае традыцыі мастацкага радыёвяшчання і дапаўняе літаратурнае вяшчанне канала "Культура" высакаякаснымі творамі. Кожная перадача складаецца з трансляцыі ў эфіры радыёспектакля і, калі дазваляе час, мастацкага твора малой формы: апавядання, паэтычнай кампазіцыі, музычнага запісу акрэсленага перыяду. Упрыгожаць эфір дакументальныя запісы з галасамі стваральнікаў радыётвора або асоб, датычных да сцэнарыя.

Аўтар і вядучы - Уладзімір Трапянок