Фонд "Шчорсы і Храптовічы" запрашае далучыцца да аднаўлення сядзібы ў Шчорсах

18.03.2020

Будынкі былой сядзібы Храптовічаў на Навагрудчыне плануюць накрыць дахам, каб захаваць помнікі ў цяперашнім стане да пачатку поўнай рэстаўрацыі. У першую чаргу неабходна змантаваць крыццё дзвюх вежаў гаспадарчага двара ў Шчорсах. Зараз збіраюць сродкі на тэхнічную экспертызу, распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі, набыццё матэрыялаў і будаўнічыя працы. Улетку ў сядзібе пройдзе валанцёрская архітэктурная школа. Студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта створаць малыя формы для маёнтка. Працягвае кіраўнік фонда “Шчорсы і Храптовічы” Ганна Булда.

Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах – помнік XVIII стагоддзя. Поўнае аднаўленне маёнтка немагчыма праз адсутнасць пастаяннай крыніцы фінансавання. Добраахвотнікі імкнуцца ўключыць аб’ект ў турыстычнае і культурнае жыццё краіны.

Дапамагчы захаваць і адрадзіць сядзібу можна, зрабіўшы грашовае ахвяраванне. Таксама фонд “Шчорсы і Храптовічы” прымае будаўнічыя матэрыялы і запрашае далучыцца да талакі.

Фота: chreptowicz.com