Навiны

10.10.2016 На сцэне канцэртнай залы “Мінск” адбылася прэм’ера спектакля “Маленькі прынц”. Яго паставіў інклюзіўны тэатр “Радасць”. На імпрэзе пабывала наш карэспандэнт Аляксандра Грэчка. Фота: vk.com
10.10.2016 У Палацы мастацтва адкрылася другая найбуйнейшая ў Беларусі выстава-продаж сучаснага мастацтва “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам”. У экспазіцыі - каля паўтысячы твораў у розных тэхніках. Пераможцам праекта дапамогуць прыняць удзел у інтэрнацыянальным восеньскім салоне ў Парыжы, які пройдзе на Елісейскіх палях у кастрычніку 2017. А ў гэты...
07.10.2016 У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата філалагічных навук, загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзіміра Куліковіча “Дзённік алімпіёніка”. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: бук.бел
06.10.2016 У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча адбылася імпрэза Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Край маіх дум запаветных”. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: kyky.org
06.10.2016 Працягваецца анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно “BELARUSDOCS”. Сёння ў праграме – фільм Юрыя Цімафеева “Дудар”. У кароткаметражнай карціне аўтар звяртаецца да тэмы сыходу ў мінулае традыцыйнай спадчыны, але робіць гэта нетыпова для студыі дакументальнага кіно “Летапіс”. Як стаць удзельнікам фестывалю і якія яго мэты...
05.10.2016 У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава да 125-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага географа і грамадска-палітычнага дзеяча Аркадзя Смоліча “Аркадзь Смоліч. Жыццё за Беларусь”. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: be.wikipedia.org
05.10.2016 Прафесар Лонданскага ўніверсітэта, даследчык беларускай літаратуры Арнольд Макмілін прэзентаваў у Мінску кнігу “Рунь”. Гэта аналіз дэбютных кніг беларускіх паэтаў. Выданне адзінае такога кшталту. Расказвае літаратуразнаўца, крытык Ганна Кісліцына. Фота: knihi.by
04.10.2016 У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы фатограф і паэт Георгій Ліхтаровіч пазнаёміў наведвальнікаў з новай кнігай “Ліхтарыкі”. Пра яе дазналася Маргарыта Прохар. Фота: novychas.by
04.10.2016 У гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” рыхтуюцца да персанальнай выставы беларускай мастачкі Анастасіі Балыш “Па жаночай лініі”. Экспазіцыя складзена з работ розных гадоў, аб’яднаных адной тэмай: "Жанчына – сусвет", - расказала Анастасія Балыш. На фота - карціна Анастасіі Балыш "Птушка-пастушка", artmajeur.com
03.10.2016 Заўтра на сайце пачнецца анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно “BELARUSDOCS”. За тыдзень гледачы ўбачаць 7 стужак, знятых прызнанымі і рэжысёрамі-пачаткоўцамі, незалежна і на студыі “Летапіс”. Кожная стужка будзе даступная для прагляду суткі. У гледачоў будзе магчымасць пакінуць каментарый і пытанні да аўтараў. Пра...
30.09.2016 У сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася выстава “Браслаўскія досвіткі”. Фотаэкспазіцыя пакажа жыццё раёна ва ўсёй прыгажосці і шматграннасці: прыродная і культурная спадчына, святочныя і будныя дні мясцовых жыхароў і многае іншае. Падрабязней расказвае дырэктар галерэі “Універсітэт культуры” Павел Сапоцька.  
29.09.2016 У адным з клубаў сталіцы адбыўся другі адборачны тур паэтычнага конкурсу “Рухавік”. Ён закліканы ажывіць літаратурныя сустрэчы і даць магчымасць паэтам праявіць сябе. Падрабязней пра конкурс “Рухавік” дазналася Вольга Ключонак. Фота са старонкі "Рухавік-2016" vk.com

Старонкі