12.09.2017
Беларусь стала першай еўрапейскай краінай, дзе экспануюць выставу “Скарбы Старажытнага Егіпта”. Экспазіцыя размясцілася ў чатырох залах Нацыянальнага мастацкага музея. 10 гадоў спатрэбілася арганізатарам выставы, каб атрымаць усе дазволы, расказала куратар Алехандра Торэс. У 2011 экспазіцыю ўпершыню паказалі ў Чылі, пасля – ў многіх краінах Лацінскай Амерыкі. Для ўладальніка выставы сімвалічна, што выязны маршрут пачынаецца ў Беларусі, бо яго продкі паходзілі адсюль. Праект створаны, каб паказаць самыя яркія фрагменты культуры Егіпта, пазнаёміць з яго гісторыяй. Гаворыць pr-менеджар кампаніі "Берын Арт Менеджмент" Вольга Купцова.
Фота: belta.by