У Палацы мастацтва адкрыецца выстава “Горад”

22.11.2017 

23 лістапада ў Палацы мастацтва адкрыецца выстава “Горад”. Яе ўдзельнікі засяродзіліся на балючых кропках урбанізацыі і прадстаўляюць рэальны ўсебаковы партрэт горада. Адбываецца гэта праз мастацкія вобразы, асацыятыўныя формы выяўленчага мастацтва, ўзаемадзеянне візуальнага мастацтва з музычнымі і літаратурнымі выказваннямі. Горад паўстае экалагічна супярэчлівай сістэмай сумеснага пражывання чалавека і прыроды. Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да выставы, падчас якой мы звязаліся з адным з куратараў Валерыем Калтыгіным, арганізатарам пленэру “Арт-Жыжаль”.