29.03.2018
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праходзяць традыцыйныя Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Лідзіі Мухарынскай. У межах форуму адбыўся этнаграфічны канцэрт "Спеўныя традыцыі Цэнтральнай і Паўднёвай Беларусі". У імпрэзе ўдзельнічалі аўтэнтычныя спевакі з Асіповіцкага і Драгічынскага раёнаў. Паслухаць носьбітаў беларускага фальклору прыехалі даследчыкі з Польшчы, Расіі і Украіны. Паводле арганізатараў канцэрта, жывыя сустрэчы з выканаўцамі цікавыя найперш айчынным аматарам народнай культуры. Расказвае метадыст кабінета традыцыйных культур Беларускай акадэміі музыкі Настасся Даніловіч
Фота: bgam.edu.by