25.04.2018
Гучная прэм'ера тэатральнага сезона. За новую рэдакцыю знакамітай оперы ўзяўся народны артыст Расіі, уладальнік "Залатой маскі" Аляксандр Цітэль. У новай рэдакцыі самай касавай оперы ўпершыню сустрэліся выхадцы з Беларусі - Шагал і Суцін. Да партытуры Джакама Пучыні рэжысёр звяртаецца трэці раз. Мінскі спектакль іншы - ад сцэнарыя і да тэхнічнага напаўнення. Змяняецца і час дзеяння. Пачатак 20 стагоддзя - нашы дні.
На мінскай сцэне опера “Багема” гучыць арыгінальна. Мова лібрэта - італьянская. Салісты дасканала працавалі не толькі з музыкай, але і вымаўленнем. За дырыжорскім пультам Віктар Пласкіна.
Прэм’ерны паказ оперы “Багема” ў Вялікім тэатры Беларусі сёння. На гэтым супрацоўніцтва з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Цітэлем не скончыцца. Вядуцца перамовы і пра іншыя пастаноўкі.