Мастак Алег Іларыёнаў: "Мяне натхняе прырода"

11.12.2018 

У адной з мінскіх галерэй адкрылася выстава Алега Іларыёнава “Водар часу”. У экспазіцыі – творы пейзажнага жывапісу ў тэхніках акварэль і алей. Стрыманы каларыт, ураўнаважанасць кампазіцый, лірычнасць работ мастака заклікаюць да няспешнага роздуму. Карціны дораць гарманічны настрой. Пра выставу распавядае куратар Алена Цагельская.

Выстава Алега Іларыёнава “Водар часу” працуе да 23 снежня.