09.01.2019
У Брэсце пачынаецца міжнародны фестываль класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”. Сёння на сцэну драмтэатра выйдуць салісты опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі. Яны праспяваюць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Адна з самых чаканых падзей – заўтра ў другім аддзяленні канцэрта выступіць Том Сінатра, пляменнік легендарнага амерыканскага спевака Фрэнка Сінатры. Пра адметнасці свята музыкі і некаторых удзельнікаў распавядае мастацкі кіраўнік фестывалю, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Лілія Батырава.
Фота: sb.by