24.07.2019
Гэтымі днямі спаўняецца дваццаць гадоў Нацыянальнаму парку “Нарачанскі”. Ён займае больш за 87 тысяч гектараў Беларускага Паазер’я. Тэрыторыя аб’ядноўвае дзясяткі азёр, дамінанта сярод якіх – самае вялікае ў нашай краіне – возера Нарач. Унікальны прыродны комплекс узнік пасля адступлення Валдайскага ледавіка. Супрацоўнікі парку захоўваюць унікальную тэрыторыю і шукаюць баланс паміж чалавекам і прыродай, заўважае кіраўнік навуковага аддзела Нацыянальнага парку “Нарачанскі” Вольга Яжова.
Фота: agentika.com