26.09.2019
Днямі Міністэрства культуры Беларусі надало статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці “спевам у перахлёст”. Гэта асаблівы стыль выканання купальскіх і жніўных песень. Так спявае народны фольклорны ансамбль "Галасы спадчыны" з вёскі Багатырская Полацкага раёна. Падрабязней пра калектыў і гэту падзею расказвае дырэктар Полацкага раённага цэнтра культуры Наталля Дзёміна.
Фота: vitvesti.by