20.11.2019
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў Тыдзень кнігі Ісламскай Рэспублікі Іран. Да свята чытання сёлета далучыліся 12 краін, сярод якіх акрамя нашай - Венгрыя, Германія, Казахстан, Пакістан, Польшча, Турцыя, Уганда. У рамках акцыі запланаваны розныя тэматычныя падзеі. Арганізаваны форум Пасольствам Ірана і цэнтрамі іраназнаўства ў нашай краіне і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. З падрабязнасцямі - Кацярына Буцько.
Фота: nlb.by