21.12.2019
Міжнародны фестываль "Калядная радасць" пройдзе ў мінскім Палацы мастацтва з 21 снежня да 6 студзеня. Арганізатары - Свята-Елісавецінскі манастыр і сястрыцтва ў гонар Прападобнапакутніцы Вялікай княгіні Марыі. У сталіцы фестываль праходзіць тройчы на год, і кожны раз прысвечаны пэўнаму святу: вясной праводзіцца "Велікодная", восенню "Пакроўская", а зімой - "Калядная радасць". Галоўная мэта фестывалю - захаванне і развіццё духоўнай культуры ў грамадстве, умацаванне сямейных каштоўнасцей. Працягвае манашка Свята-Елісавецінскага манастыра Фацінія.
Сёлета "Калядная радасць" падрыхтавала надзвычай шырокую культурную праграму. Пройдуць сустрэчы з цікавымі людзьмі, запланаваны канцэрты і спектаклі. Падчас дабрачыннай акцыі "Радасць для блізкага" кожны ахвотны зробіць калядны падарунак для людзей, якія жывуць у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў №1 Мінска.
Фота: obitel-minsk.ru