10.01.2020
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава адкрыта выстава Уладзіслава Малахава. У экспазіцыі пераважна пейзажы – любімы жанр жывапісца. Працягвае навуковы супрацоўнік экспазіцыйна-выставачнага аддзела ўстановы Вікторыя Блінова.
Работы Уладзіслава Малахава ўпершыню выстаўлены ў музеі Паўла Масленікава. Акрамя таго, праект – гэта першая персанальная выстава мастака. Яна адкрыта да 26 студзеня.
Фота: tvrmogilev.by