27.01.2020
Запрашаем у аўторак, 28 студзеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага музыканта і спевака Эла Джэро;
- у 02:00 – творы гурта з Нью-Ёрка “Олабэле”;
- у 06:10 – запісы Сафіі Ратару і Анне Вескі;
- у 09:00 – музыку Анатоля Лядава, Пятра Падкавырава і Джорджа Гершвіна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – запісы мелодый Франца Шуберта ў выкананні беларускіх і замежных артыстаў;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Сцежкамі класікаў. Ведаць і помніць”. Госці студыі – загадчыца Літаратурнага музея Петруся Броўкі Наталля Мізон, навуковыя супрацоўнікі ўстановы Дарыя Карчашкіна і Елізавета Вішэўская;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў выкананні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Фальцэт у песнях” (працяг);
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам, гаворка пойдзе пра брытанскі гурт Hatfield and the North;
- у 15:30 – Скрыпічную санату Анатоля Багатырова;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і кандыдатам тэхнічных навук Юрасём Гяцэвічам;
- у 17:30 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – канцэрт чэшскага ансамбля старадаўняй музыкі “Ensemble Inegal”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Для караля”;
- у 21:10 – песні ў выкананні канадскай спявачкі Сары Маклахлан;
- у 22:15 – запісы брытанскай віяланчэлісткі Жаклін Дзю Прэ;
- у 23:30 – Санату № 7 до мінор для скрыпкі і фартэпіяна Людвіга ван Бетховена.