Выстава Кастуся Качана "Радзімаю зачараваны" адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

29.01.2020

"Пясняр беларускіх мястэчак". Выстава жывапісу Кастуся Качана адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. У экспазіцыі больш за 60 работ. На іх прыгажосць і паэтычнасць беларускай прыроды, рамантыка глыбінкі і маленькіх гарадкоў. Натхнілі майстра паездкі па Беларусі.

Гэты год для Кастуся Качана асаблівы. Адразу дзве знамянальныя падзеі ‒ 70-гадовы юбілей і вылучэнне на саісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Пра свае ўражанні ад выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі расказвае старшыня Саюза мастакоў Глеб Отчык.

Экспазіцыя "Радзімаю зачараваны" адкрыта да 15 сакавіка.

Фота: kachangallery.com