31.01.2020
У панядзелак, 3 лютага, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Даліды;
- у 06:10 – творы групы “Roxette”;
- у 09:00 – музыку Анатоля Багатырова, Ісака Дунаеўскага, запісы ансамбля “Кантраданс” і фрагменты оперы Дзмітрыя Лукаса “Кастусь Каліноўскі”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – аркестравы твор Эйтора Віла-Лобаса “Шора № 6”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні без слоў” Фелекса Мендэльсона”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч, тэма “Культура і традыцыі Кітая. Кітайскія традыцыйныя музычныя інструменты”;
- у 15:30 – Фартэпіянны канцэрт Муцыа Клеменці з рэпертуару Барыса Петрушанскага;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і пісьменніцай Наталляй Батраковай;
- у 17:30 – творы французскага кампазітара Франсуа Дэўена;
- у 19:00 – песні і рамансы Ферэнца Ліста ў выкананні Галіны Пісарэнка і Аляксандра Бахчыева;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Чорнае ягнятка”;
- у 21:10 – запісы Шынед О’Конар;
- у 22:15 – мелодыі расійскага кампазітара Мішы Мішчанкі;
- у 23:30 – Сімфонію № 36 Вольфганга Амадэя Моцарта.