Анонс праграм на чацвер, 27 лютага

26.02.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 27 лютага, разам. У эфіры:
- у 00:04 – кампазіцыі ў выкананні амерыканскага спевака Бары Уайта;
- у 02:00 – аркестравая музыка Алесандра Скарлаці;
- у 06:10 – запісы польскай спявачкі Марылі Радовіч;
- у 09:00 – музыка Рыхарда Вагнера, Дзмітрыя Смольскага, а таксама запісы Надзеі Абухавай,
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Дарогі на Усход і на Захад” у прачытанні Лікі Пташук;
- у 11:30 – Струнны квартэт Эдварда Грыга;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – беларускі музыкант Ягор Забелаў;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні на вершы Рыгора Барадуліна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком. Тэма: “99 урокаў народнай культуры”;
- у 15:30 – Канчэрта гроса опуса шостага Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і аўтарам праекта “Safety woman” Вольгай Шыманскай;
- у 17:30 – фрагменты “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні арганіста Андрэя Валконскага;
- у 19:00 – канцэрт “Australian Chamber Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра ліпку і ненажэрную бабку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Гелены Веліканавай;
- у 22:15 – запісы народнай артысткі Беларусі Рыты Млодэк;
- у 23:30 – музыка ў выкананні айчыннага гурта “БарЖоМі”.