Анонс на панядзелак, 9 сакавіка

06.03.2020 

У панядзелак, 9 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы для прыхільнікаў цыганскага мастацтва;
- у 06:10 – песні ў выкананні канадскай спявачкі Селін Дыён;
- у 09:00 – мелодыі Эдзі Тырманд, Марыса Равэля і Джавані Пергалезі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Гарачы жнівень”;
- у 11:30 – Трэцюю фартэпіянную санату Фрыдэрыка Шапэна;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Джазавы музыкант Орнет Коўлман”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч;
- у 15:30 – запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Рыгора Шырмы;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з арганізатарам праекта “Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч” Вольгай Кліп;
- у 19:00 – вечар памяці музыканта, дыктара Беларускага радыё і тэлебачання Уладзіміра Шэліхіна, запісаны ў 2002 годзе ў зале камернай музыкі Белдзяржфілармоніі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра тое, як звяры вясну сустракалі”;
- у 21:10 – песні ў выкананні расійскай актрысы Ларысы Галубкінай (да юбілею творцы);
- у 22:15 – запісы аўстралійскай піяністкі Фіоны Джой Хокінс;
- у 23:30 – Канцэрт для фагота з аркестрам Сі бемоль мажор Франсуа Дэўена і фрагмент Канцэрта для кларнета з аркестрам Ігара Стравінскага.