Вясковая хата-музей у Мёрах!

10.04.20 

Настаўнік  гісторыі з Мёраў 40 гадоў жыцця прысвяціў адраджэнню і захаванню гістарычнай спадчыны малой радзімы.  Яго  вучні заняткі часта праводзяць не ў класе, а ў беларускай хаце пры лучыне і з прыгатаваннем бульбы ў печы. Настаўнік  Мёрскай школы №3 Вітольд Ермалёнак набыў і перанёс на тэрыторыю школьнага сада вясковую хату, якой больш за 120 гадоў і ўладкаваў там музей – ужо чацвёрты ў школе. Працягвае Святлана Машканава.