30.04.2020 У суботу, 2 мая, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Гідона Крэмера і аркестра “Крэмерата Балтыка”;
- у 02:00 – творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – запісы піяніста Андрэя Паначэўнага;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Алеся Пісьмянкова;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: размову з мастаком Яўгенам Ражковым і яго жонкай Неанілай;
- у 08:05 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Таццяны Старчанка;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: знаёмства з канферэнцыяй на тэму “Зялёныя лекары і небяспечныя суседзі. Свет раслін Беларусі”;
- 09:20 – запісы “палескага салоўкі” Сашы Чэркаса;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Эдуарда Дубянецкага;
- у 10:05 – радыёвандроўку на Полаччыну напярэдадні Дня Перамогі;
- у 10:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Вечар” па п’есе Аляксея Дударава (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама паэтычную радыёкампазіцыю “Паміж усмешкай і слязой” паводле Ніны Мацяж;
- у 12:05 – сустрэчу з Вольгай Галанавай – з трэцяга пакалення беларусаў Прыбайкалля;
- у 12:30 – запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
- у 13:00 – сустрэчу з членам Саюза мастакоў Валянцінай Бартлавай;
- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Goteborg Baroque”, а таксама запісы Сары Воан;
- у 16:15 – “Гасцінец” з запісамі да народнага свята Юр’я;
- у 17:00 – сустрэчу з акцёрам Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Іванам Шчытко;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі трыа Марэніч;
- у 19:00 – аперэту Імрэ Кальмана “Баядэра”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Залатога птаха (частка 1);
- у 21:10 – творчасць Энгельберта Хампердзінка;
- у 21:30 – апавяданне Маргарыты Прохар “Тонкая лінія”;
- у 22:00 – музыку Сяргея Пракоф’ева;
- у 23:00 – творы кампазітара Алесандра Скарлаці.
У нядзелю, 3 мая, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы ансамбля “Квадрафонік” (Польшча) і дуэта ў складзе Ёхана Хедына і Эсб’ёрна Хазэліуса (Швецыя);
- у 06:10 – рамансы Пятра Чайкоўскага з рэпертуару Валерыя Кучынскага;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Галіны Каржанеўскай;
- у 08:05 – арганную прэлюдыю і фугу До мажор Іагана Себасцьяна Баха;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – гаворку пра новыя айчынныя выданні;
- у 09:20 – запісы ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Эдуарда Дубянецкага (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства збіральніка і папулярызатара народнай танцавальнай культуры Мікалая Козенкі;
- у 11:15 – запісы Анатоля Падгайскага;
- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Калумбію і Венесуэлу;
- у 12:30 – старонкі творчасці Макса Бруха;
- у 13:00 – сустрэчу са спявачкай, народнай артысткай Беларусі Наталляй Рудневай;
- у 14:05 – інструментальныя канцэрты Тамаза Альбіноні, а таксама запісы спявачкі Раберты Флэк;
- у 16:15 – гаворку са спявачкай, скрыпачкай Дар’яй Зуевай;
- у 17:00 – гаворку з кіраўніком SMM-агенцтва Іалантай Вашкевіч пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Міхаіла Александровіча;
- у 19:00 – радыёспектакль “Рудабельская рэспубліка” па аднайменнай аповесці Сяргея Грахоўскага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Залатога птаха (працяг);
- у 21:10 – творы паэта-песенніка Кіма Рыжова;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Блакіт і золата дня”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Кветкі” (працяг);
- у 23:00 – Трэцюю сімфонію Сяргея Рахманінава.