29.05.2020
У панядзелак, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава пераможцаў конкурсу малюнкаў “Свет вачыма дзяцей”. Яна працягнецца тры дні, потым усе зацікаўленыя ўбачаць работы юных мастакоў у віртуальнай галерэі на сайце праекта Star Flowers. Расказвае куратар выставы, мастак Дзіяна Каласовіч.
У журы конкурсу StarFlowers – мастакі, арганізатары міжнародных фестываляў, прадзюсары і артысты. За 5 гадоў творчы праект адкрыў шмат новых імёнаў. Як адзначыла арганізатар конкурсу Наталля Скапец, яна заўсёды хацела арганізаваць падзею, якая стала б штуршком для далейшай творчай дзейнасці дзіцяці, раскрыла яго патэнцыял.
Фота: vk.com