15.06.2020
Цыкл лекцый "Мастацтва традыцыйнае і сучаснае" стартаваў у выставачнай зале палаца Румянцавых і Паскевічаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Мэта праекта – пазнаёміць наведвальнікаў з дыялектыкай новага і традыцыйнага ў гісторыі візуальных мастацтваў. Працягвае старшы навуковы супрацоўнік мастацкага аддзела Алена Курцянок.
Цыкл уключае 4 лекцыі з прэзентацыямі: “Традыцыйныя жанры і сюжэты ў сучасным мастацтве”, “Сучаснае мастацтва і класічны музей”, "Традыцыя адмаўлення традыцыі ў мастацтве”. Першую сустрэчу прысвяцілі тэме “Традыцыйны жывапіс і скульптура ў сучасным мастацтве”. Расказвае спікер – мастацтвазнаўца Кірыл Сідараў.
Лекцыі працягнуцца да 3 ліпеня.
Фота: palacegomel.by