31.07.2020
У суботу, 1 жніўня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы дуэта Secret Garden, а таксама джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
- у 02:00 – музыку Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – запісы Чыка Карыа і яго ансамбля;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў у прозе Івана Тургенева;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра княгіню Вольгу;
- у 08:05 – оперную музыку Станіслава Манюшкі;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра серыю “Замежная класіка дзецям” і не толькі;
- у 09:20 – музыку Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Міхася Пазнякова;
- у 10:05 – сустрэчы з майстрыхамі Вольгай Найдзюнас і Валянцінай Прасаловіч з Асіповічаў;
- у 10:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Страсці па Аўдзею” па п’есе Уладзіміра Бутрамеева (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёпастаноўку “Сок манга”;
- у 12:05 – гутарку з беларускай мастачкай Аляксандрай Баўтрук, якая жыла ў Швейцарыі;
- у 12:30 – запісы народнага артыста СССР Святаслава Рыхтэра;
- у 13:00 – сустрэчу з кампазітарам, прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Галінай Гарэлавай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Capriccio Stravagante, а таксама праграму квартэта Manhattan Transfer;
- у 16:15 – запісы барталамееўскіх спявачак з Веткаўскага раёна Гомельшчыны;
- у 17:00 – сустрэчу з рэжысёрамі і педагогамі Ганнай Суліма (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў) і Рыгорам Баравіком (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў);
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Дзяржаўнага акадэмічнага Кубанскага казацкага хору;
- у 19:00 – оперу Яна Давіда Голанда “Агатка, або Прыезд пана”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра спякотны летні дзень”;
- у 21:10 – творчасць Алсу;
- у 21:30 – апавяданне Аляксея Талстога “Рускі характар” у перакладзе на беларускую мову Анатоля Кудлаўца;
- у 22:00 – запісы музыкі Арва Пярта;
- у 23:00 – музыку Паўля Хіндэміта.
У нядзелю, 2 жніўня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы італьянскіх і брытанскіх выканаўцаў;
- у 06:10 – беларускія народныя песні з рэпертуару Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі і хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Паўлюка Труса;
- у 08:05 – запісы грузінскага мужчынскага хору “Фазісі”;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак, а таксама штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – запісы Ганны Герман;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міхася Пазнякова (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства кандыдата філалагічных навук Наталлі Бахановіч;
- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: мелодыі ваеннай пары ў выкананні беларускіх артыстаў;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Арменія;
- у 12:30 – Першую фартэпіянную санату Фрыдэрыка Шапэна;
- у 13:00 – сустрэчу з народнай артысткай Беларусі Наталляй Гайдай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы ансамбля Art Ensemble of Chicago;
- у 16:15 – сустрэчу са спявачкамі Ганнай Урбан, Кацярынай Цвірко і Любоўю Сівуравай;
- у 17:00 – гаворку з юрыстам Марынай Волкавай пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі парадыста Віктара Чысцякова;
- у 19:00 – першую частку радыёспектакля “Маскарад” паводле Міхаіла Лермантава;
- у 19:50 – аркестравыя старонкі опер Рыхарда Вагнера;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Гутарка раслін”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Людмілы Сенчынай;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Аляксандра Сінілы “Ваўчанё” і навелу Антона Чэхава “Хамелеон”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Кніга”;
- у 23:00 – вакальна-сімфанічныя творы Іаганеса Брамса.