16.09.2020
У Мёрах 19 верасня чарговы раз адбудзецца экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю". Яно стане часткай міжнароднага праекта "Разам для супольнасці і прыроды: ўмацаванне працэсу развіцця ў Мёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці". Ініцыятыву рэалізуюць мясцовы райвыканкам, арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскі сельскі форум пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.
У праграме свята – бясплатнае наведванне экалагічнага візіт-цэнтра заказніка "Ельня", назіранне за жураўлямі, майстар-класы па традыцыйных рамёствах. “Удзельнікі зробяць экасувеніры, распішуць пернікі з выявамі жураўля і журавін, паспрабуюць стравы з гэтай ягады", – паведамілі арганізатары. Падрабязная праграма – па спасылцы.
Расказвае намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мёрскага райвыканкама Аксана Ашурка.
Фота: sb.by