29.10.2020
У пятніцу, 30 кастрычніка, заставайцеся з намі! Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – сустрэчу з музыкай Астара П’яцолы;
- у 02:00 – ансамблевыя творы Франца Данцы;
- у 06:10 – песні ў выкананні Валянціны Талкуновай;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі кампазітараў розных эпох;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 11:30 – фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Іаганеса Брамса;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком;
- у 14:05 і ў 23:00 – апошнія старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з літаратарамі Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка пра традыцыйнае свята “Каласавіны”, паэму Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 15:30 – канцэрты Антоніа Салера з рэпертуару арганіста Алега Янчанкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук, супрацоўнікамі і вучнямі сярэдняй школы № 201 Мінска;
- у 17:30 – музыку Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – канцэрт швейцарскага ансамбля музыкі Le moment baroque, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра котку і сабаку”;
- у 21:10 – запісы югаслаўскага эстраднага спевака Джорджу Мар’янавіча;
- у 22:15 – канцэрт Трэцяга міжнароднага фестывалю “Званы Сафіі”, які адбыўся ў 1999 годзе;
- у 23:30 – запісы расійскага спевака Мікалая Наскова.
У праграме магчымы змены.