11.08.2016
Навіны культуры Брэстчыны ад Васіля Барысюка:
- абноўлены спектакль "Пацукалоў" вернецца ў рэпертуар Брэсцкага тэатра лялек у новым сезоне;
- 12-13 жніўня ў Кобрыне пройдзе Адкрыты рэгіянальны марафон маладзёжнай творчасці "Лета-2016";
- 19-21 жніўня ў Жабінкаўскім раёне адбудзецца адкрыты маладзёжны форум-лагер Брэсцкай вобласці "Пырбужжа-2016! Культурын фэст";
- 13 жніўня ў в.Высокае Бярозаўскага раёна ў межах экалагічнага фестывалю "Спораўскія сенажаці" пройдзе ХІ Чэмпіянат Еўропы па ручной касавіцы;
- 14 жніўня завершыцца выстава "Гонар і веліч гор" мастацкага музея ў паўднёвых казармах Брэсцкай крэпасці.
На фота - сцэна са спектакля "Пацукалоў" Брэсцкага тэатра лялек, puppet-brest.by