10.11.2020
Адзін са старэйшых у Беларусі, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей адзначае 100-годдзе. З гэтай нагоды ў Новым замку адкрыта экспазіцыя “Музей. Першыя сто гадоў”. Яна паказвае лепшыя экспанаты з фондаў установы (дарэчы, у іх больш за 200 тысяч прадметаў). Адно з цэнтральных месцаў на выставе займае партрэт заснавальніка і першага дырэктара музея Юзафа Ядкоўскага. Дзякуючы намаганням гэтага чалавека ў першай палове XX стагоддзя калекцыі пачалі папаўняцца каштоўнымі і унікальнымі экспанатамі. Працягвае галоўны захавальнік фондаў Алена Жарына.
На выставе можна ўбачыць набыццё гэтага года – план-схему рассадкі сенатараў падчас соймаў Рэчы Паспалітай, якія праходзілі ў Новым замку. Таксама паказаны жывапіс, графіка, прадметы з калекцый нумізматыкі, зброі, дакументаў і многае іншае.
Фота: grodnonews.by