22.12.2020
У сераду, 23 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – музыка Джорджа Гершвіна;
- у 02:00 – Першая сімфонія Антона Брукнера;
- у 06:10 – кампазіцыі славутага аркестра Глена Мілера;
- у 09:00 – мелодыі Яна Давіда Голанда, Мікалая Рымскага-Корсакава, Яўгена Цікоцкага і запісы Алега Пагудзіна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы Сяргея Франкоўскага, Ірыны Журынай, Зіновія Бабія;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – куратар выставы твораў Фердынанда Рушчыца ў Нацыянальным мастацкім музеі Юлія Лісай;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Калядныя харавыя спевы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым;
- у 15:30 – фрагмент Шостай сімфоніі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам твора Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:30 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і расійскім дырыжорам Міхаілам Кірхгафам;
- у 17:30 – творы Вільгельма Фрыдэмана Баха;
- у 19:00 – запісы квінтэта Фацімы Спар (Аўстрыя), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра тое, як звяры сустракаюць Каляды;
- у 21:10 – творчасць французскай спявачкі Эдзіт Піяф;
- у 22:15 – фрагменты оперы Джаакіна Расіні “Папялушка”;
- у 23:30 – запісы Сальваторэ Адамо.
У праграме магчымы змены.