22.02.2021
Белдзяржфілармонія сёлета правядзе традыцыйны Міжнародны конкурс піяністаў. Летась у снежні форум не зладзілі з-за пандэміі. “Гэта ўнікальная магчымасць для маладых талентаў заняць адметнае месца ў эліце фартэпіяннага мастацтва”, ‒ адзначыў генеральны дырэктар установы Аляксандр Нікіта. У яго з конкурсам піяністаў звязаны ўласныя ўспаміны. Творца ўпершыню трапіў у філармонію падчас трэцяга тура музычнага спаборніцтва.
Конкурс плануюць на снежань гэтага года.
Фота: jazzpeople.ru