17 сакавіка: скульптар Іван Арцімовіч і народны мастак беларусі Гаўрыла Вашчанка

16.03.2021 

Шаноўныя, сераду, 17 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы легенды Галівуда Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – музыка Жана Філіпа Рамо;
- у 06:10 – падборка песень у выкананні Ганны Герман;
- у 09:00 – мелодыі Уладзіміра Кур’яна, Франца Шуберта, Цэзара Кюі, Ігара Стравінскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Шлюбная ноч” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Беньяміна Джыльі і Ларысы Штанько;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: Нэт Кінг Коўл;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – скульптар Іван Арцімовіч;
- у 14:05 – фрагменты “Тэатральнага дывертысмента” Алега Залётнева;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: японскі кампазітар Сігэру Умэбаясі;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць эфіру – доктар філалагічных навук Яўген Гарадніцкі;
- у 15:15 – запісы народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: гутарка з народным мастаком Беларусі Гаўрылам Вашчанкам, песні Платона Майбарады і вершы Кастуся Кірэенкі;
- у 17:30 – творы італьянскага кампазітара Бернарда Пасквіні;
- у 19:00 – запісы фолк-калектываў з Венгрыі і Малі, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Прынцэса Такхачу”;
- у 21:10 – творчасць канадскага спевака Даніэля Лавуа;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты сімфанічнай сюіты “Шэхеразада” Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 23:30 – запісы амерыканца Чыка Карыа.
У праграме магчымы змены.